Гарадзішча
Старонка з гісторыямі, што распавядае гэтае месца
Гістарычны агляд
Крыніцы:
- І.І. Каліноўскі, "Тэхналагічная карта (Метадычная распрацоўка) і кантрольны тэкст агляднай экскурсіі па г. Полацку на тэму "Полацк – найстаржытнейшы горад Беларусі""
другая пал. VIII - другая пал. IX ст.
Старажытнае гарадзішча мысавага тыпу было заснавана балтамі – продкамі сучасных латышоў і літоўцаў. Былое гарадзішча і паселішча каля яго захавалася да нашага часу. Менавіта там пачынаўся Полацк, заснаваны крывічамі ў VIII ст. на месцы былога балцкага паселішча. Полацк узнік як гандлёва-рамесны цэнтр крывічоў-палачан і як рэзідэнцыя мясцовай адміністрацыі. Гэты статус забяспечваў стабільнае развіццё горада на працягу IX-X стст.
У летапісах Полацк называюць Полотеск, Полтеск, паводле скандынаўскіх сагаў Палтескіуборг, Палтэскіа. Гэтаму гораду лёс прадвызначыў стаць калыскай беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнасці, гістарычнай прарадзімай беларусаў.
На жаль, полацкія летапісы маўчаць, яны да нашага часу не дайшлі, крыніцы ж рускіх летапісаў пра Полацкую зямлю нешматлікія. Даволі шмат разоў Полацк узгадваецца ў скандынаўскіх сагах.